Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Назарбаева ўзнагароджаная за падтрымку дзяцей-сіротаў


Сара Назарбаева, жонка прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, атрымала ўзнагароду ад міжнароднага фонду “COC дзіцячыя вёскі”. Паводле прэзыдэнта фонду Гельмута Кутына, Назарбаева ўзнагароджаная за вялікі ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё дзіцячых сямейных домоў у гэтай краіне. Узнагароды арганізацыі на цырымоніі ў Алматы таксама атрымалі прадстаўніцы Азэрбайджану, Кіргізстану і Ўзбэкістану.

Фонд “СОС дзіцячыя вёскі Казахстану” створаны ў лістападзе 1995 году. Першым праектам фонду стаў дзіцячы сямейны дом у Алматы. Усяго ў рамках праекту былі выхаваныя 80 дзяцей-сіротаў, а таксама дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі.
XS
SM
MD
LG