Амэрыканскае прыватнае ахоўнае агенцтва Blackwater Worldwide арганізавала сетку з 30 фіктыўных даччыных кампаніяў для таго, каб атрымаць дзяржаўныя заказы. Пра гэта паведамляе выданьне The New York Times. Раней агенцтва было замяшанае ў скандале ў сувязі з забойствам яе супрацоўнікамі 17 іракцаў падчас перастрэлкі ў Багдадзе ў 2007 годзе.
Старшыня камітэту Сэнату ЗША па справах узброеных сілаў Карл Левін папрасіў Міністэрства юстыцыі дэталёва праверыць Blackwater.
Старшыня камітэту Сэнату ЗША па справах узброеных сілаў Карл Левін папрасіў Міністэрства юстыцыі дэталёва праверыць Blackwater.