Паўднёвая Карэя і ЗША правядуць супольныя вучэньні ваенна-марскіх сілаў. Паводле прадстаўнікоў амэрыканскага камандаваньня, вучэньні дашлюць "ясны сыгнал стрымліваньня для Паўночнай Карэі".
Вучэньні, на якіх будуць адпрацоўвацца дзеяньні супраць падводных лодак, адбудуцца з нядзелі па чацьвер калі заходняга ўзьбярэжжа карэйскай паўвыспы. У іх возьмуць удзел 17 тысяч вайскоўцаў, сем караблёў, дзьве падводныя лодкі, а таксама самалёты.
Гэта ўжо другія супольныя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі ад сакавіка, калі быў затоплены паўднёвакарэйскі ваенны карабель. ЗША і Паўднёвая Карэя вінавацяць у інцыдэнце Паўночную Карэю.