Выратавальнікі патушылі пажар на нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы. Плятформа, якая займаецца глыбакаводным сьвідраваньнем у прыбярэжных водах штату Луізіана, гарэла некалькі гадзін. Трынаццаці чальцам пэрсаналу ўдалося выратавацца без пашкоджаньняў.
Берагавая варта ЗША зьняпраўдзіла ранейшыя паведамленьні ў СМІ аб тым, што ў выніку аварыі, са сьвідравіны пачала выцякаць нафта. Прычыны загараньня невядомыя.
Аварыя здарылася на фоне высілкаў нафтавага лобі дамагчыся адмены мараторыю на глыбіннае сьвідраваньне ў прыбярэжных водах ЗША. Белы дом увёў мараторый пасьля экалягічнай катастрофы, якую прычыніў выцек нафты з пашкоджанай плятформы Deepwater Horison у Мэксыканскай затоцы.