Парлямэнт Чачні пастанавіў перайменаваць назву пасады Рамзана Кадырава з прэзыдэнта ў кіраўніка (галаву) Чачэнскай Рэспублікі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Раней у жніўні Кадыраў выступіў з ініцыятываю выключыць слова “прэзыдэнт” з найменьня найвышэйшай службовай асобы суб’екта Расейскай Фэдэрацыі. Сваю ініцыятыву Кадыраў патлумачыў тым, што ў Расеі толькі адзін дзяржаўны дзяяч мае права называцца прэзыдэнтам.