Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рахмон абнавіў дзяржбясьпеку


Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон звольніў шэраг кіраўнікоў Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі.

Звальненьне адбылося праз тыдзень пасьля ўцёкаў зь сьледчай турмы дзяржкамітэту ў Душанбэ 25 асабліва небясьпечных злачынцаў. Іх месцазнаходжаньне дасюль не ўстаноўленае. Пры ўцёках злачынцы забілі пяцёх ахоўнікаў.

Новым кіраўніком спэцслужбы прызначаны Саймумін Яцімаў – раней ён займаў пасаду намесьніка старшыні камітэту дзяржбясьпекі.
XS
SM
MD
LG