Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Ізраілю і Палестыны абяцаюць памірыцца


Лідэры Ізраілю і Палестыны заявілі аб сваім намеры дасягнуць мірнага пагадненьня. Прамаўляючы ў Белым доме ў сераду па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу назваў прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса сваім "партнэрам у міры".

Абас у сваю чаргу сказаў, што верыць у тое, што канфлікт на Блізкім Усходзе можа быць урэгуляваны цягам году і заклікаў Тэль-Авіў спыніць будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на акупаваных тэрыторыях, каб зрабіць магчымым стварэньне незалежнай палестынскай дзяржавы.

Раней Барак Абама заклікаў абодва бакі адкінуць узаемны недавер і выкарыстаць гэты шанец заключыць мір, паводле якога было б прадугледжана стварэньне палестынскай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG