Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўнесьлі пакістанскую групоўку талібаў у сьпіс тэрарыстычных арганізацый


ЗША ўнесьлі пакістанскую групоўку талібаў “Тэхрык-і-Талібан” у сьпіс міжнародных тэрарыстычных арганізацый.

Таксама, вызначаная ўзнагарода за двух лідэраў гэтай групы – пяць мільёнаў даляраў. Аднаму з лідэраў арганізацыі, Хакімуле Сэхсуду, прад’яўленыя абвінавачваньні ў плянаваньні нападу на амэрыканскую базу ў Аўганістане, дзе летась у сьнежні пры выбуху загінулі сем супрацоўнікаў ЦРУ.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан нагадала, што ўнясеньне арганізацыі ў сьпіс мае вынікам блякаваньне банкаўскіх рахункаў лідэраў, а таксама абмежаваньне іх паездак за мяжу.
XS
SM
MD
LG