Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан вядзе перамовы аб умовах ўводу ў краіну паліцыі АБСЭ



Бішкек ня мае намеру адмаўляцца ад дапамогі паліцыянтаў АБСЭ, але не згодны зь некаторымі ўмовамі іх знаходжаньня ў краіне, пра гэта паведамілі ў прэсавай службе кіргіскага ўраду. Паводле кіргіскага боку, у праекце мэмарандуму аб умовах знаходжаньня паліцэйскай кансультатыўнай групы ёсьць шэраг пунктаў, спрэчных для Бішкеку. Па іх і вядуцца перамовы ў прадстаўніцтве АБСЭ.
Пагадненьне аб прыбыцьці на поўдзень краіны 52 прадстаўнікоў міжнародных паліцэйскіх сілаў, мусілі падпісаць у канцы жніўня.
Тым часам у Бішкеку і Ошы прайшлі акцыі пратэсту супраць уводу ў краіну паліцыі АБСЭ.

Таксама паведамляецца, што кіргіскія ўлады ў сувязі з былымі этнічнымі канфліктамі на поўдні краіны завялі крымінальныя справы супраць некалькіх лідэраў мясцовай узбэцкай дыяспары, якіх абвінавачваюць у распальваньні гвалту. Сярод абвінавачаных такія вядомыя грамадзяне Кіргізстану, узбэкі паводле паходжаньня як бізнэсовец Кадыржан Батыраў, журналіст Улугбек Абдусаламаў, праваабаронца Азымжан Аскар.
XS
SM
MD
LG