У Расеі, у Паўночнай Асэтыі, сёньня адзначаюць шостую гадавіну тэрактаў у Бэслане. 1 верасьня 2004 году, падчас урачыстасьцяў прымеркаваных да Дня ведаў, ваеўнікі захапілі школу і ўзялі ў закладнікі больш за тысячу чалавек.
Пасьля трох дзён супрацьстаяньня расейскія спэцназаўцы пайшлі на штурм. У ходзе бою загінула прынамсі 350 чалавек, больш паловы зь іх складалі дзеці.
Незалежныя праваабаронцы закідаюць праваахоўчым органам, што вялікая колькасьць ахвяр стала вынікам іх некампэтэнтнасьці.
Галоўныя жалобныя мерапрыемствы заплянаваныя на 3-га верасьня, калі адбылася разьвязка трагедыі.