Прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што лічыць мірнае пагадненьне з палестынцамі магчымым. Заява прагучала ў Тэль-Авіве, на зьезьдзе кіроўнай у Ізраілі партыі Лікуд.
Чакаецца, што сёньня Нэтаньягу накіруецца ў Вашынгтон, дзе ў сераду маюць аднавіцца беспасярэднія перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе. Заплянаваная сустрэча стала вынікам шматмесячных высілкаў Белага Дому.
Раней прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас папярэдзіў, што не адступіцца ад сваёй пагрозы перапыніць мірныя перамовы зь Ізраілем, у выпадку, калі Тэль-Авіў адновіць будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях.