Украінскія пісьменьнікі зьбіраюцца сёньня пікетаваць візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Бэрлін. У акцыі маюць узяць удзел такія вядомыя пісьменьнікі, як Ірэна Карпа і Сяргей Ждан з сем'ямі. Пратэст мае адбыцца перад гатэлем Адлон каля Брандэрбурскіай брамы, у якім Януковіч зьбіраецца выступіць з прамовай.
У звароце да ўкраінцаў арганізатары акцыі адзначаюць, што апошнія падзеі і палітычны курс Украіны "ня маюць нічога агульнага з дэмакратычным разьвіцьцём дзяржавы".