У Судане выкрадзеныя тры, а ня два расейскія пілёты. Пра гэта паведаміла расейская амбасада. Раней паступала інфармацыя пра двух захопленых. Амбасада пацьвердзіла, што расейскія пілёты, якія працуюць паводле кантракту ў суданскай авіякампаніі Badr Airlines, былі захопленыя невядомымі ў нядзелю ўвечары ў горадзе Ньяла ў рэгіёне Дарфур.
Паведамляецца, што суданскія сілавыя структуры перакрылі горад і вышукваюць захопнікаў у Ньяле і яе прымесьцях.
Паведамляецца, што суданскія сілавыя структуры перакрылі горад і вышукваюць захопнікаў у Ньяле і яе прымесьцях.