Нафтавая кампанія British Petroleum правяла ўнутранае расьсьледаваньне аварыі на сваёй буравой плятформе ў Мэксыканскай затоцы. Як высьветлілася, інжынэры няправільна зразумелі дадзеныя аб ціску, які сьведчыў пра непазьбежнасьць выбуху, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Зрабіўшы няправільную выснову падчас праверкі стабільнасьці нафтавай сьвідравіны, супрацоўнікі British Petroleum паспрабавалі замяніць буравы раствор марской вадой. Буравы раствор цяжэйшы за газ і за нафту. А больш лёгкая вада ня здолела прадухіліць уцечку прыроднага газу. Той пранік у шчыліну і падняўся наверх, дзе і выбухнуў. У выніку выбуху на буравой вышцы загінулі 11 чалавек, а з пашкоджанага калодзежа выцекла звыш 4 мільёнаў барэляў нафты.