Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярд даляраў для Пакістану


Арганізацыя "Ісламская канфэрэнцыя" заявіла сёньня, што ісламскія краіны, арганізацыі ды прыватныя асобы паабяцалі даць Пакістану ў якасьці дапамогі 1 мільярд даляраў.

Генэральны сакратар арганізацыі "Ісламская канфэрэнцыя", куды ўваходзяць 57 краінаў, Экмэледын Іхсанаглу назваў цяперашняе прыроднае бедзтва ў Пакістане «катастрофай гіганцкіх маштабаў, што патрабуе калясальных рэсурсаў».

Тым часам прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані скрытыкаваў сёньня тое, што ахвяраваньні робяцца замежным няўрадавым арганізацыям, а ня йдуць наўпрост пакістанскаму ўраду. Ён сказаў, што ў такой сытуацыі грошы будуць змарнаваныя.

XS
SM
MD
LG