Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі ў выніку выбуху на шахце загінулі 3 гарнякоў



У Грузіі ў выніку выбуху мэтану на шахце ў горадзе Ткібулі ў ноч на суботу загінулі трое гарнякоў, яшчэ сямёра параненыя і накіраваныя ў шпіталі Кутаісі і Тбілісі. Іх жыцьцю нішто не пагражае.
Месца трагедыі наведаў кіраўнік МУС краіны Вано Мэрабішвілі. Адмыслоўцы лічаць, што ахвяраў магло б быць значна болей, бо пад час выбуху пад зямлёй знаходзіліся дзесяткі працаўнікоў.
Усе працы на шахтах Ткібулі прыпыненыя.

Урад Грузіі паведаміў, што сем'і загіблых і пацярпелыя атрымаюць ад дзяржавы фінансавую кампэнсацыю.
XS
SM
MD
LG