Прэм'ер міністар Францыі Франсуа Фіён напісаў ліст старшыні Эўракамісіі Жазэ Мануэлу Барозу з просьбай прыняць меры да таго, каб 4 мільярды эўра, якія Румынія штогод атрымлівае ад Эўразьвязу, былі часткова выкарыстаны для расьсяленьня і ўладкаваньня цыганоў на яе ўласнай тэрыторыі.
Раней Францыя заклікала краіны Эўразьвязу блякаваць уступленьне Румыніі ў Шэнгенскую зону, калі яна ня зможа ўрэгуляваць гэтую праблему.
На сёньняшні дзень Францыя ўжо выслала на радзіму, пераважна ў Румынію і Баўгарыю, больш за 600 цыганоў.
У цяперашні час у Францыі пражывае больш за 15 тыс. цыганоў.