Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Афрыка хоча далучыцца да BRIC


Паўднёвая Афрыка хоча, каб яе ўважалі адным, зь лідэраў краін разьвіцьця, разам з Бразыліяй, Расеяй, Індыяй і Кітаем, заявіў прэзыдэнт ПАР Джэйкаб Зума падчас свайго візыту ў КНР. Ён дадаў, што Прэторыя правяла перамовы з урадамі гэтых чатырох краін аб далучэньні да блёку BRIC (Brazil, Russia, India & China).

Краіны BRIC супрацоўнічаюць у сфэры пашырэньня гандлёвых сувязяў між сабой, а таксама адстойваюць узмацненьне ролі краінаў разьвіцьця ў прыняцьці глябальных эканамічных рашэньняў у рамках такіх структураў, як Міжнародны валютны фонд і Сусьветная гандлёвая арганізацыя.
XS
SM
MD
LG