Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Савудаўскай Арабіі жанчыны паспрабуюць працаваць побач з мужчынамі


Вядучы ланцужок супэрмаркетаў Савудаўскай Арабіі парушыў забарону на працу жанчынаў у грамадзкіх установах. Тарык Ісмаіл, прадстаўнік "United Azizia Panda Company", кажа, што фірма дасьць працу 16 савудаўскім жанчынам у адной з крамаў у Джыдзе, каб праверыць заплянаваны экспэрымэнт. У карпарацыі "Panda", у якую ўваходзяць болей як 100 крамаў па ўсёй Савудаўскай Арабіі, ужо працуюць прадавачкамі жанчыны ў супэрмаркетах у Дубаі, што ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Аднак, у самой Савудаўскай Арабіі ісламісцкія кансэрватары дзесяцігодзьдзямі гвалтоўна не дазваляюць сумесную працу жанчынаў і мужчынаў на адных і тых жа працоўных месцах.
XS
SM
MD
LG