Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганцы пратэстуюць ля базаў НАТО


Сотні мясцовых жыхароў сабраліся сёньня на стыхійны мітынг ля брамы базы НАТО на захадзе Аўганістану. Яны закідвалі вайскоўцаў камянямі на знак пратэсту супраць гібелі аўганскага паліцэйскага, які, паводле некаторых паведамленьняў, быў забіты ў сутычцы з гішпанскімі жаўнерамі. Мясцовыя ўлады са спасылкай на папярэднія вынікі сьледзтва заяўляюць, што забіты мог быць зьвязаны з талібамі.

Аналягічная акцыя пратэсту супраць дзеяньняў замежных вайскоўцаў у панядзелак 23 жніўня адбылася побач з авіябазай у правінцыі Баграм. Супрацоўнікі аховы былі вымушаны адкрыць папераджальны агонь. Акцыя адбывалася пасьля арышту рэлігійнага лідэра, падазраванага ў ракетным абстрэле.
XS
SM
MD
LG