Прынамсі 47 чалавек сёньня ўратаваліся пры аварыі самалёта на паўночным усходзе Кітаю. Паводле папярэдніх паведамленьняў, на борце самалёта кампаніі Henan Airlines быў 91 чалавек. Няшчасьце здарылася пасьля 22 гадзіны мясцовага часу, калі самалёт, што ляцеў з Харбіну, прызямляўся ў аэрапорце гораду Ічунь. Экіпаж самалёта не патрапіў на пасадачную паласу.