Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэры дамовіліся аб каардынацыі


Прадстаўнікі шэрагу апазыцыйных палітычных партый і рухаў падпісалі заяву аб каардынацыі супольнай дзейнасьці падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Некаторыя лідэры пагадненьне падпісалі часткова альбо цалкам адмовіліся ад падпісаньня.

Заява аб каардынацыі супольнай дзейнасьці ўтрымлівае шэсьць пунктаў, у тым ліку — інфармацыйную працу з насельніцтвам і наладжваньне перамоваў з прадстаўнікамі ўлады, назіраньне за хадою галасаваньня на выбарчых участках у дзень выбараў, арганізацыю і правядзеньне масавых акцый пратэсту ў выпадку фальшаваньня вынікаў выбараў.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч пагадзіўся падпісаць пагадненьне толькі па двух з шасьці прапанаваных пунктаў. А лідэр Беларускай партыі працоўных Аляксандар Бухвостаў падпісаць заяву адмовіўся цалкам на знак пратэсту супраць распаўсюджанага партыяй БНФ "Маніфэсту аб абароне нацыянальных інтарэсаў":

Алена Яськова падпісвае дакумэнт. Аляксандр Бухвостаў назірае побач
Чарга дайшла да Анатолья Лябедзькі
Перад тым як паставіць подпіс Сяргей Калякін уважліва чытае дакумэнт
"Маніфэст" — гэта дакумэнт цалкам у падтрымку Лукашэнкі, у абарону дыктатуры. Калі зьяўляецца спроба аб'яднацца, і калі зьяўляецца дакумэнт на разьяднаньне ўсіх, на тое, каб абвастрыць адносіны ўнутры, то ў мяне такое адчуваньне, што гэта праца спэцслужбаў".

Заяву падпісалі: лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў, лідэр партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, ад Беларускай партыі жанчын "Надзея" Алена Яськова, Мікола Статкевіч ад імя Эўрапейскай кааліцыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), Маладога Фронту, Партыі Свабода і справядлівасьць, руху салідарнасьці "Разам". Тым ня менш, адзін з ініцыятараў падпісаньня, палітык Мікола Статкевіч застаўся ня дужа задаволены гэтым вынікам:

"Часткова задаволены, а часткова расчараваны. Задаволены таму, што асноўныя палітычныя суб'екты прынялі гэты дакумэнт і дамовіліся аб каардынацыі. Ёсьць сыгналы на пашырэньне гэтага кола з боку каманды Андрэя Саньнікава, хоць часткова — партыі БНФ. Але такія прэтэндэнты і арганізацыі як "Рух за Свабоду", каманда Алеся Міхалевіча катэгарычна адмовіліся ўдзельнічаць у гэтым".

Як паведаміў Мікола Статкевіч, падпісанты пакідаюць магчымасьць далучыцца да супольнай заявы іншых патэнцыйных кандыдатаў на ўдзел у выбарах.

Бо гэта ёсьць адным са шляхоў вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад апазыцыі — падкрэсьліў лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў:

"Асноўнае, у чым палягае нашае адзінства і чаго я хацеў бы дамкнуць — сёньня адбылося. Канечне, ня ў той ступені, на якую я спадзяваўся. Бо мне хацелася больш рашучага збліжэньня з выхадам на адзінага кандыдата. Я перакананы, што гэта адбудзецца і сёньня, пэўны крок у гэтым накірунку зроблены".

Тэкст пагадненьня

Мікола Статкевіч пра аб'яднаньне апазыцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:20 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG