Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прапануе пашырыць прэзыдэнцкіяя паўнамоцтвы


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падчас сёньняшніх урачыстасьцяў з нагоды Дня Незалежнасьці, заклікаў унесьці зьмены ва ўкраінскую Канстытуцыю.

Януковіч заявіў, што Ўкраіне трэба “грунтоўна ўдасканаліць Канстытуцыю”, якая прадугледжвала б наяўнасьць “моцнага прэзыдэнта, які б меў практычныя рычагі каардынацыі кантролю над рэалізацыяй ключавых пытаньняў рэформаў і стратэгічнага курсу дзяржавы”.

У 2004 годзе, падчас прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі, у Канстытуцыю Ўкраіны былі ўнесеныя папраўкі, якія абмяжоўвалі прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.
XS
SM
MD
LG