Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганконг абураны сьмерцю закладнікаў у Маніле


Улады Ганконгу заклікалі жыхароў устрымацца ад паездак на Філіпіны пасьля таго, як восем гаконгскіх турыстаў былі забітыя падчас захопу ў панядзелак іх аўтобуса ў Маніле. Кітай заявіў, што ён “напалоханы” сьмерцю сваіх грамадзянаў і скрытыкаваў спосаб вырашэньня крытычнай сытуацыі.

Пасьля таго, як захопнік пратрымаў турыстаў закладнікамі цэлы дзень, паліцэйскі снайпэр здолеў яго забіць, аднак на той час восем пасажыраў аўтобуса было забіта і сем паранена.
XS
SM
MD
LG