Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча ўвозіць нафту праз Латвію


Беларусь "сур'ёзна зацікаўлена" ў стратэгічным партнэрстве з Латвіяй у сфэры транзыту. Аб гэтым у панядзелак заявіў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў на сустрэчы са сваім латвійскім калегам Айвісам Ронісам - паведамляе AFP. Мартынаў дадаў, што Менск разглядае латвійскі маршрут для дастаўкі нафты з Вэнэсуэлы.

Беларусь ужо зрабіла адну cпробную пастаўку вэнэсуэльскай нафты паўночным маршрутам - праз Эстонію. На гэтым тыдні яшчэ адзін танкер будзе адгружаны ў Літве. Бальшыня нафты з Вэнэсуэлы дастаўляецца ў Беларусь з поўдню – праз Украіну.
XS
SM
MD
LG