Сёньня 21-я гадавіна “Балтыйскага шляху” – акцыі за незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі. Тады ў 1989 годзе, ў гадавіну падпісаньня пакту Молатава-Рібентропа, ў ланцуг за незалежнасьць праз тры краіны ўстала два мільёны чалавек.
Сёньня ў дзень "Балтыйскага шляху" каля скульптуры "Шлях свабоды", якая будуецца ў Вільні, ў жывы ланцуг усталі былыя і цяперашнія кіраўнікі Літвы.
Цэглу са сьцягамі Літвы, Латвіі і Эстоніі ў манумэнт умуравалі прэзыдэнт Даля Грыбаўскайтэ, дырэктар латвійскага Музэя Народнага фронту Мелдра Усенка і дэпутат эстонскага парлямэнта Эн Ээсмаа.
Імянныя цагліны ў манумэнт ўмуравалі экс-прэзыдэнт Валдас Адамкус і прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс. Цагліны, якія сымбалізуюць мінулае, сучаснасьць і будучыню, ўмуравалі эўрадэпутат Вітаўтас Ландсбэргіс і спікэр парлямэнту Ірэнэ Дегутэне.