Прысяжныя Маскоўскага абласнога суду чарговы раз апраўдалі абвінавачаных у зьдзяйсьненьні замаху на тагачаснага ачольніка дзяржаўнага канцэрну РАО ЕЭС Анатолія Чубайса. У 2005 годзе на шляху машыны Чубайса ў Падмаскоўі выбухнула бомба. Пасьля гэтага невядомыя абстралялі машыны картэжу.
Улады абвінавацілі ў замаху адстаўнога палкоўніка ГРУ Ўладзіміра Квачкова і трох дэсантнікаў 45-га палку Паветрана-дэсантных войскаў Расеі. Пасьля некалькіх судовых працэсаў яны, аднак, былі апраўданыя. У гэтую пятніцу Чубайс сказаў, што ня будзе болей апратэстоўваць прысуду, хоць і перакананы, што абвінавачаныя спрабавалі яго забіць.
Уражэнец Беларусі Анатолій Чубайс быў адным з галоўных ідэолягаў пост-савецкай прыватызацыі ў Расеі. Цяпер - ачольвае дзяржаўную карпарацыю "Роснанатэхналёгіі". Чубайс мае высокі адмоўны рэйтынг сярод расейскага насельніцтва. Апраўданы ў пятніцу Квачкоў раней намякаў, што замах ён насамрэч зьдзейсьніў, называючы гэтую акцыю "адной з формаў нацыянальна-вызвольнай барацьбы".