Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для Пакістану сабраныя 500 мільёнаў даляраў


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун падзякаваў краінам сьвету і міжнародным арганізацыям за сабраныя на дапамогу Пакістану 500 мільёнаў даляраў. Пры гэтым Пан Гі Мун, які назваў паводкі ў краіне трагічнымі і параўнаў іх з "цунамі запаволенага дзеяньня", адзначыў, што збор сродкаў неабходна працягваць і надалей.

Чакаецца, што бліжэйшым часам будзе дадаткова сабрана больш за 320 мільёнаў долараў. Найбольшую суму - каля 150 мільёнаў – накіроўваюць у Ісламабад Злучаныя Штаты. Пакістан пагадзіўся прыняць дапамогу ў памеры 5 мільёнаў даляраў і ад Індыі, з якой доўгі час захоўвае напружаныя адносіны.

Колькасьць пацярпелых ад паводак, якія засталіся без прытулку або адчуваюць востры недахоп харчаваньня і мэдыкамэнтаў, ацэньваецца на цяперашні момант у 8 мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG