Больш за 50 тысяч чалавек былі эвакуяваныя з гораду Даньдун на паўночным усходзе Кітаю ў сувязі з паводкай. Як паведаміла сёньня афіцыйнае агенцтва Сіньхуа, з-за праліўных дажджоў, якія пачаліся ў пятніцу раніцай, дамы і дарогі ў горадзе апынуліся пад вадой. У некаторых месцах прыпыненае электразабесьпячэньне, не працуюць лініі сувязі.
Кітайскія сыноптыкі папярэджваюць, што ў наступныя 24 гадзіны праліўныя дажджы пройдуць у паўночна-ўсходніх, цэнтральных і паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны.