Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране прайшлі выпрабаваньні ракеты “зямля-зямля"


Міністар абароны Ірану Ахмад Вахід заявіў, што ў краіне прайшлі пасьпяховыя выпрабаваньні новай ракеты «зямля-зямля». Паводле Вахіда, новая ракета завецца «Кіам». Яе запуск паказалі па мясцовым тэлебачаньні.

Заява аб выпрабаваньнях новай ракеты прагучала за дзень да афіцыйна аб’яўленага запуску ў эксплюатацыю першага ядзернага іранскага рэактару, які пабудаваны сумесна з Расей. Рэактар знаходзіцца ў паўднёвым партовым горадзе Бушэр
XS
SM
MD
LG