Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынскі дыплямат сёньня павінен пакінуць Расею


Сёньня сканчаецца двухдзённы тэрмін, на працягу якога румынскі дыплямат, якога ФСБ абвінаваціла ў шпіянажы, павінен пакінуць тэрыторыю Расеі. Паводле расейскай контрвыведкі, Габрыел Грэку працаваў пад дыпляматычным прыкрыцьцём і быў затрыманы ў часе выведнага кантакту з расейскім грамадзянінам. Паводле ФСБ, румынскую выведку цікавіла сытуацыя ў Прыднястроўі, зьвесткі пра вышэйшых службовых асобаў і палітыкаў Прыднястроўя.

Учора ў адказ румынскія ўлады абвясьцілі аб высылцы з краіны супрацоўніка расейскага пасольства ў Бухарэсьце, які меў такі ж ранг, як і Грэку.
XS
SM
MD
LG