Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харвацкі рыбак вылавіў міну


Харвацкі рыбак выцягнуў з вады на поўначы Адрыятычнага мора 700 кілаграмовую міну з часоў Другой Сусьветнай вайны. Пра гэта піша газэта Croatian Times. Даніла Лацін з рыбацкай вёскі Савудрыя , што на паўвостраве Істрыя, прыплыў зь мінай да прычалу. Паліцыя параіла яму апусьціць міну зноў у ваду за мэтраў 40 ад берагу. Піратэхнікі месца затапленьня абазначылі і вырашылі, што міну зьліквідуюць пасьля заканчэньня турыстычнага сэзону.
XS
SM
MD
LG