Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карупцыя ў паліцыі Нігерыі


У паліцыі Нігерыі квітнее карупцыя – пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch – "Аб карупцыі і парушэньнях правоў чалавека ў праваахоўных органах Нігерыі".

У дакумэнце гаворыцца, што беспакаранасьць і нежаданьне дзяржавы зьмяніць сытуацыю ствараюць глебу для таго, каб паліцыянты вымагалі грошы ў людзей.

Справаздача грунтуецца на паказаньнях 145 пацярпелых і сьведак аб фактах карупцыі з боку паліцыі. У паказаньнях гаворыцца пра факты зьбіваньня, згвалтаваньняў і нават забойстваў асоб, якія адмовіліся плаціць хабар паліцыі, паведамляе Human Rights Watch.
XS
SM
MD
LG