Прэзыдэнт Турэччыны Абдулы Гюль, які прыбывае сёньня ў Баку з двухдзённым візытам, падчас сустрэчы з азэрбайджанскім кіраўніцтвам абмяркуе, у тым ліку, тэму ўрэгуляваньня нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама пытаньні армяна-турэцкіх і армяна-азэрбайджанскіх дачыненьняў.
Напярэдадні ў інтэрв'ю журналістам Абдулы Гюль рэзка скрытыкаваў дзейнасьць сустаршыняў Менскай групы АБСЭ, адзначыўшы, што цяперашнія візыты гэтых назіральнікаў у рэгіён ўспрымаюцца людзьмі як «турыстычныя вандроўкі». Паводле назіральнікаў, Анкара, нягледзячы на ціск Захаду, не зьбіраецца адкрываць межы з Армэніяй, пакуль яе ўлады “не пакладуць канец сваёй палітыцы і ня вернуць акупаваныя тэрыторыі Азэрбайджану”.