Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд прызнаў законным арышт казахскага грамадзяніна


Арышт казаха Махамэда Патыева, якому інкрымінавалі спробу захопу самалёту ў аэрапорце Дамадзедава, а таксама ўтрыманьне на працягу некалькіх гадзінаў пасажыраў і членаў экіпажу, прызнаны законным. Сваім рашэньнем маскоўскі гарадзкі суд адхіліў касацыйныя скаргі адваката Патыева, які папрасіў для падабароннага больш мяккай меры стрыманьня.

Самалёт, які прыбыў з Мінэральных водаў у Дамадзедава, быў захоплены Патыевым 29 ліпеня. На яго борце знаходзіліся 133 пасажыры. Супраць казахскага грамадзяніна заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу “незаконнае пазбаўленьне волі двух і болей асобаў, у тым ліку непаўнагадовых”.
XS
SM
MD
LG