Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя праваабаронцы лічаць кіргіскія ўлады датычнымі да беспарадкаў



Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што кіргіскія ўлады датычнымі да ўзьнікненьня этнічных беспарадкаў на поўдні краіны сёлета ў чэрвені.

Адзін з аўтараў апублікаванага сёньня дакладу аб сытуацыі ў Кіргізстане заявіў Радыё Свабода, што некаторыя кіргіскія сілавыя структуры падчас хваляваньняў сталі "хутчэй часткай праблемы, а не яе рашэньнем". У дакладзе паведамляецца аб шматлікіх выпадках гвалту і неапраўданых затрыманьнях грамадзянаў праваахоўнымі органамі. Human Rights Watch, аднак, не выстаўляе прамых абвінавачваньняў супраць уладаў у перасьледзе этнічных ўзбэкаў на поўдні Кіргізстану.
XS
SM
MD
LG