У Дагестане адбыўся выбух на чыгунцы. Па папярэдніх дадзеных, ніхто не пацярпеў.
Як паведамляюць праваахоўныя органы, выбухная прылада спрацавала на шляху сьледаваньня грузавога цягніка, які перавозіў звадкаваны газ, аднак цягнік у выніку выбуху з рэек не сышоў. Здарэньне адбылося на перагоне Каспійск-Таркі на паўдзень ад Махачкалы.