Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch выступіла ў падтрымку асуджанага на 13 гадоў турмы ўзбэцкага праваабаронцу Гайбуло Джалілава. Спачатку гэтай зімой Джалілава асудзілі на дзевяць гадоў турмы па абвінавачваньні ў "рэлігійным экстрэмізме". На мінулым тыдні ў выніку закрытага судовага пасяджэньня тэрмін пакараньня быў павялічаны на чатыры гады на падставе артыкулу аб "антыканстытуцыйнай дзейнасьці".
Human Rights Watch лічыць, што справа супраць Джалілава сфабрыкаваная гэтак жа як і ў іншых выпадках, калі ўлады спрабуюць зрабіць ціск на грамадзкіх актывістаў
Human Rights Watch лічыць, што справа супраць Джалілава сфабрыкаваная гэтак жа як і ў іншых выпадках, калі ўлады спрабуюць зрабіць ціск на грамадзкіх актывістаў