Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адрэагаваў на ўчорашнюю заяву Лукашэнкі


Масква гатовая дэталёва агучыць ранейшыя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі што да прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Так пракамэнтаваў учорашнюю заяву беларускага лідэра адносна “непасьлядоўнасьці расейскіх уладаў” памочнік расейскага прэзыдэнта Сяргей Прыходзька.

Адказваючы ў пятніцу на пытаньне журналістаў, чаму дагэтуль не адбылося прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, беларускі прэзыдэнт Лукашэнка адзначыў, што прылюдна ён нічога такога ўвогуле не абяцаў.

Прадстаўнік Дзьмітрыя Мядзьведзева адзначыў, што Масква можа апублікаваць тую частку стэнаграмы пасяджэньня АДКБ, у якой зьмяшчаюцца словы Лукашэнкі на гэтую тэму, а таксама апублікаваць іншыя выказваньні беларускага кіраўніка, якія будуць "даволі цікавымі як для беларускай, так і міжнароднай грамадзкасьці”.
XS
SM
MD
LG