Лінкі ўнівэрсальнага доступу

. У Стамбуле будуць судзіць амэрыканскага журналіста


Амэрыканскі журналіст, затрыманы турэцкімі ўладамі па абвінавачваньні ў супрацоўніцтве з курдзкімі сэпаратыстамі, паўстане перад судом Стамбула. Судзьдзя павінен вырашыць, ці будзе Джэйк Гэс працягваць сядзець у турэцкай турме або яго неадкладна дэпартуюць. Журналіста затрымалі 11 жніўня ў паўднёва-ўсходняй правінцыі Дыярбакір. Джэйк Гэс абвінавачваецца ў дапамозе Працоўнай партыі Курдыстану.

Паводле абвінавачваньня, на падставе інфармацыі, атрыманай ад сэпаратыстаў, Джэйк Гэс пісаў артыкулы. Адвакат журналіста настойвае на тым, што раней Джэйк Гэс працаваў у Турэччыне перакладчыкам на прокурдзкую праваабарончую асацыяцыю, але цяпер ён больш не супрацоўнічае з гэтай групай.
XS
SM
MD
LG