Туркмэнская нафта, якая пачала паступаць на нафтаправод Баку-Тбілісі-Джэйхан, забясьпечвае палівам краіны Эўропы. Пра гэта паведамілі ў кампаніі British Petroleum. Паводле BP, сыравіна з Туркмэністану складае каля 5% усяго аб'ёму нафты, якая пастаўляецца па трубаправодзе. Магутнасьць нафтаправоду разьлічаная на 800 тысяч барэляў у суткі.
Паведамляецца, што нафта з Туркмэністану дастаўляецца ў Баку танкерамі па Касьпійскім моры. Трубаправод, які праходзіць праз Азэрбайджан, Грузію і Турэччыну, дазваляе Туркмэністану пастаўляць сваю сыравіну ў Эўропу, абыходзячы тэрыторыю Расеі.