Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя рэлігійным перасьледам у Іране


Улады ЗША выказалі глыбокую заклапочанасьць у сувязі з рэлігійным перасьледам у Іране. Пра гэта ў чацьвер заявіла дзяржсакратар Злучаных Штатаў Гілары Клінтан пасьля таго, як у краіне на 20 гадоў зьняволеньня былі асуджаныя 7 лідэраў рэлігійнага руху "Багаі". У заяве адзначаецца, што ЗША абараняюць рэлігійныя свабоды ва ўсім сьвеце, у тым ліку, правы іранскіх багаістаў – прадстаўнікоў найбуйнейшай немусульманской суполкі краіны.

Лідэры багаістаў былі арыштаваныя ў траўні 2008 года. Нядаўна ім выставілі абвінавачваньні ў шпіянажы, карупцыі, дыскрэдытацыі ісламу і супрацоўніцтве з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG