Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне кошты на газ паднімуць яшчэ на 50% з красавіка


Кошты на прыродны газ для насельніцтва чарговы раз павысяць напалову ў красавіку 2011 году, заявіў віцэ-прэм'ер Украіны Сяргей Цігіпка.

Віцэ-прэм'ер заявіў, што па такіх цэнах «заплацяць тыя, хто ў стане заплаціць». Паводле яго, грамадзяне, якія будуць ня ў стане плаціць па новых коштах, будуць атрымліваць субсыдыі ад дзяржавы.

Згодна з мэмарандумам аб супрацоўніцтве з МВФ, Украіна мае намер паступова падвышаць цэны на газ для насельніцтва, пакуль унутраныя кошты на газ і цэны імпарту не дасягнуць парытэту.

З 1 жніўня тарыфы на газ для насельніцтва павялічаныя ў паўтара раза.
XS
SM
MD
LG