Былы сэнатар ад штату Аляска, рэспубліканец Тэд Сьцівэнс загінуў у авіякатастрофе ў сваім родным штаце, паведамляюць мясцовыя тэлеканалы. Сярод дзевяці пасажыраў прыватнага самалёту быў таксама экс-ачольнік НАСА - нацыянальнай у правы па аэранаўтыцы і дасьледаваньні касьмічнай прасторы - Шон О'Кіф. Паведамляецца, што чацьвёра чалавек нібыта засталіся жывыя. Сярод іх верагодна быў О'Кіф са сваім сынам.