Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суданскія ўлады скасавалі цэнзуру, але спынілі працу BBC


Нягледзячы на нядаўняе афіцыйнае скасаваньне цэнзуры ў Судане, толькі нямногія прадстаўнікі журналісцкай супольнасьці гэтай краіны вераць, што рашэньне стане першым крокам на шляху гарантаванай Канстытуцыяй свабоды прэсы.
У краіне па-ранейшаму застаюцца зачыненымі дзьве незалежныя газэты. Сёньня таксама была спыненая праца бюро арабскай службы ВВС.

Суданскі ўрад абвінавачвае брытанскую карпарацыю ў незаконным набыцьці абсталяваньня для перадачы праграм праз спадарожнік. Улады краіны сьцьвярджаюць, што рашэньне аб закрыцьці рэдакцыі ня мае палітычнага падтэксту і не зьвязанае з кантэнтам гэтага інфармацыйнага агенцтва
XS
SM
MD
LG