Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі зь нечаканым візытам у Абхазіі


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сёньня без папярэдняга аб’яўленьня наведаў Абхазію. Ён правёў у Сухумі перамовы з прэзыдэнтам самаабвешчанай рэспублікі Сяргеем Багапшам.

Мядзьведзеў заявіў, што Расея мае намер і далей разьвіваць увесь комплекс дачыненьняў з Абхазіяй, у тым ліку сфэру бясьпекі.

Гэта першы візыт расейскага прэзыдэнта ў Абхазію ад часу прызнаньня Масквой яе незалежнасьці.

Мядзьведзеў назваў «сымбалічным» свой прыезд у рэспубліку 8 жніўня — у дзень другой гадавіны пачатку расейска-грузінскай вайны ў Паўднёвай Асэтыі, пасьля якой Расея прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Захад асудзіў гэты крок Расеі. Грузія разарвала дыпадносіны з Масквой і аб’явіла дзьве закаўкаскія рэспублікі акупаванымі тэрыторыямі.


XS
SM
MD
LG