Праз выбухі на рынку ў ірацкім горадзе Басра загінулі ня менш як 20 чалавек, яшчэ каля 100 параненыя.
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ірацкіх уладаў. Разам з тым, супрацоўнік праваахоўных органаў, які папрасіў не называць ягонага імя, заявіў пра 43 забітых і больш як 200 параненых. Паводле некаторых паведамленьняў, загінулых 60.
З слоў відавочцаў, грымнулі два ці тры выбухі. Іхняя прычына таксама пакуль не вядомая. Як паведаміў начальнік паліцыі Басры Адыл Дахам, выбухнуў няспраўны электрагенэратар. Між тым некаторыя крыніцы ў паліцыі цьвердзяць, што выбухнуў замінаваны аўтамабіль і закладзеная ля дарогі бомба.