Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў WAM са спасылкай на ананімную ўрадавую крыніцу, выбух на японскім танкеры ў Армускім праліве на мінулым тыдні з’явіўся вынікам тэракту.
Агенцтва WAM таксама падае, што на месцы здарэньня былі знойдзеныя сьляды самаробнай выбухоўкі. Паводле сьледства, крыніца выбуху - невялікая гумавая лодка, якая знаходзілася побач зь японскім танкерам. Раней групоўка, зьвязаная з «Аль-Кайдай», узяла адказнасьць за гэты выбух, заявіўшы, што тэракт зьдзейсніў тэрарыст-сьмяротнік.