Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прайшла інаўгурацыя прэзыдэнта


Браніслаў Камароўскі, які атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах, прынёс сёньня ў Варшаве прысягу і афіцыйна заступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэта пяты па ліку прэзыдэнт у гісторыі сучаснай Польшчы. Да яго тытулаванымі прэзыдэнтамі былі Войцех Ярузэльскі (1989 – 1990), Лех Валэнса(1990 – 1995), Аляксандар Квасьнеўскі (1995 – 2005) і Лех Качынскі, які загінуў сёлета ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Інаўгурацыя Камароўскага прайшла ў будынку парлямэнту ў прысутнасьці дэпутатаў абедзьвюх палат, а таксама ўраду і былых прэзыдэнтаў краіны – Леха Валэнсы і Аляксандра Квасьнеўскага. Яраслаў Качынскі, лідэр партыі "Права і справядлівасьць", які прайграў прэзыдэнцкія выбары Камароўскаму ў другім туры 4 ліпеня, прыняў рашэньне ня ўдзельнічаць у сёньняшніх ўрачыстых мерапрыемствах.
XS
SM
MD
LG