Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна плянуе цалкам перайсьці на атамную электраэнэргію


Украіна плянуе да 2030 году павялічыць выраб атамнай электраэнэргіі ў 2,5 разы, нарасьціўшы для гэтага магутнасьць сваіх АЭС да 29,5 мільёнаў кВт на гадзіну. Пра гэта заявіў міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Сяргей Бойка, камэнтуючы выкананьне энэргетычнай стратэгіі краіны, зацьверджанай у 2006 годзе, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Для гэтага да канца 2016 году плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю на Хмяльніцкай АЭС два дадатковыя энэргаблёкі, магутнасьцю 2 мільёны кВт (параўнальна з праектнай магутнасьцю плянаванай Астравецкай АЭС у Беларусі). На сёньняшні дзень Украіна мае чатыры атамныя электрастанцыі, якія забясьпечваюць 47,1% спажываньня электраэнэргіі ў краіне. Чарнобыльскі рэактар працягваў функцыянаваць да 2000 году.

Сёньня Кіеў мае атрымаць прапановы ўдзельнікаў тэндэру па распрацоўцы мясцовых залежаў урану і вырабе ядзернага паліва. На сёньняшні дзень Украіна самастойна забясьпечвае траціну паліва для сваіх АЭС. Да 2015 году краіна плянуе выйсьці на самазабесьпячэньне ўзбагачаным уранам і пачаць экспартаваць атамную сыравіну.
XS
SM
MD
LG